Валанцёрства ў Коста-Рыцы
Праект Conte Burica садзейнічае развіццю сельскага турызму, этнатурызму і валанцёрству. Прынцыпы супольнасці заснаваны на разуменні ўзаемасувязі чалавека і біяразнастайнасці, а не чалавека як істоты, незалежнай ад яе.
Праект закранае такія аспекты, як мясцовая мова, рамёствы, традыцыйныя ўзоры, ежу і духоўнасць.
«Нашая місія – абараняць і зберагаць зямлю і зямлю нашых продкаў».
Супольнасць займаецца такімі тэмамі, як:
- праекты па лесааднаўленню (біялагічны калідор),
- ачыстка пляжаў, рэк,
- марскія чарапахі,
- гутаркі ў школах ці грамадстве.
Праект шукае валанцёраў, якія могуць працаваць чатыры дні на тыдзень па 4-5 гадзін на дзень. І дапамагаць з:
- будаўніцтвам
- дабрачыннасцю/зборам сродкаў
- уборкай
- выкладаннем мовы/моўны абмен
- сельскай гаспадаркай/садоўніцтвам
- аховай здароўя/медыцынскай дапамогай
- даследаваннем
Узамен ім прапануюць харчаванне і жытло. Могуць дапамагчы з візай/запрашальным лістом.
Мовы: гішпанская, англійская, французская.
Facebook: Destino a Burica CR
WhatsApp: +506 88084387
Сайт: proyectovoluntariadoturismosburicacostarica.es.tl
Адрас электроннай пошты: proyectoburicacr@outlook.com
Валанцёрства ў ірландскай экавёсцы
Кожны год ферма ў экавёсцы Клафджордан прымае каманду валанцёраў ESC.
Экапаселічша зʼяўляецца і адукацыйнай дабрачыннай арганізацыяй, і суполкай – гэта дом для 120 чалавек, якія імкнуцца жыць як мага больш устойліва і прымаць рашэнні на супольнай аснове.
Місія грамадскай фермы складаецца ў тым, каб забяспечваць суполку здаровай мясцовай ежай і даваць гарантаваны прыбытак для фермераў праз мадэль сельскай гаспадаркі, якая падтрымліваецца супольнасцю.
Сябры плацяць штомесячны унёсак, які дазваляе ім браць сабе столькі гародніны, колькі ім неабходна, дазваляючы фермерам засяродзіцца на вырошчванні без неабходнасці пастаўляць сваю прадукцыю на рынак.
Ферма вырабляе арганічную гародніну для супольнасці, выкарыстоўваючы рэгенератыўныя і экалагічныя метады вырошчвання. Большую частку працоўнага часу валанцёры праводзяць на палях або ў цяпліцах.
Звычайныя задачы ўключаюць пасеў насення, паліў, праполку, збор ураджаю і ўзважванне гародніны. Іншыя сезонныя задачы могуць уключаць захаванне лішкаў ураджаю (марынаванне) і дапамогу ў будаўнічых праектах. Некаторыя валанцёры могуць прымаць актыўную ролю ў падтрымцы звязаных з фермай праектаў, такіх як харчовы цэнтр і лічбавы фермерскі рынак.
Таксама ў вас будзе магчымасць даведацца пра такія тэмы, як урадлівасць глебы, кампаставанне, захаванне насення, пермакультура, кааператыўныя мадэлі размеркавання ежы і ўстойлівасць грамадства, засвоіць навыкі міжасабовых зносінаў, такія як негвалтоўная камунікацыя і кансэнсуснае прыняцце рашэнняў (семінары па ўсім гэтым і іншыя тэмы ўключаны ў валанцёрскую праграму).
На 2023 год шукаюць шэсць валанцёраў якія могуць пачаць працу з трэцяга красавіка і выконваць абавязкі на працягу ўсяго года. Валанцёры будуць жыць у экавёсцы і мець магчымасць прымаць удзел у сумесным кіраванні. Працаваць трэба будзе шэсць гадзін на дзень, пяць дзён на тыдзень.
Замест прапануюць жытло, харчаванне і кішэнныя грошы ў памеры 180 еўра на месяц. Таксама аплочваецца транспарт, каб даехаць да месца.
Працягласць праекту: 11 месяцаў
Узрост: 18-30 гадоў
Мова: англійская
Сайт: thevillage.ie
Электронная пошта: volunteercloughjordanfarm@gmail.com
Валанцёрскі праект у Германіі
Асацыяцыя робіць розныя праекты, якія падтрымліваюць мэту актыўна дапамагаць грамадству змяняцца дзеля ўстойлівай будучыні. У межах ініцыятывы арганізуюцца ўборкі, вядзецца праца ў школах. Зараз тут спрабуюць стварыць рамонтную кавярню з асноўным упорам на ровары, каб людзі маглі прыйсці і атрымаць доступ да ўсіх інструментаў і самастойна адрамантаваць свае ровары.
Шукаюць валанцёраў, якія маюць агульныя навыкі кіравання праектамі, арганізацыі валанцёраў, умеюць працаваць з дзецьмі.
Каб падтрымаць адміністрацыйную частку, пажадана, каб у валанцёраў быў досвед працы з Photoshop/Canva, вэб-распрацоўкі (Wordpress), аўтаматызацыі працэсаў, досвед, як працаваць з сацыяльнымі медыя.
Нават калі ваша нямецкая мова яшчэ не зусім добрая, вы ўсё роўна можаце значна дапамагчы ў публікацыі некаторых паведамленняў. Таксама можна дапамагаць з іншымі задачамі, якія былі б карыснымі для ініцыятывы.
Падаць заяўку можна па спасылцы: https://forms.gle/yreAu2qTFU4KNJaw7
Тэрмін: з 01.07.2023 па 31.08.2024
Дэдлайн падачы заявак: 31.05.2023
Месца: Вітэн, Германія
Падрабязней тут.
Валанцёрства на моры ў Італіі
Уся праца ў межах праекта праводзіцца на маленькім незаселеным востраве пасярод мора. Валанцёрам трэба будзе дапамагаць супрацоўнікам прыроднага запаведніка ў аднаўленні флоры: высаджваць новыя расліны, падтрымліваць расліннасць, займацца ачысткай ахоўнай тэрыторыі.
Працаваць валанцёры будуць у асноўным раніцай, а ў выпадку ветру або дажджу – у іншы дзень. Праца можа быць стомнай і цяжкай праз высокую тэмпературу і сіцылійскае сонца (капялюш і сонцаахоўны крэм абавязковыя).
Майстар-класы па экалагічных тэмах могуць праводзіцца ў другой палове дня. Тэмы могуць быць розныя, напрыклад, смецце і звязаныя з ім экалагічныя катастрофы, змяншэнне пластыку і ўплыў няправільнага абыходжання з адходамі на мора і г. д.
Кемпінг знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад месца працы, унутры ёсць душавыя і туалеты. Валанцёры будуць жыць у намётах, купляць сабе прадукты, гатаваць ежу, забяспечваць сябе вадой.
Валанцёры павінны цікавіцца тэмай аховы навакольнага асяроддзя, забруджвання мора, актыўна ўдзельнічаць у мерапрыемствах. Таксама абавязкова ўмець плаваць.
Дадатковая інфармацыя тут.
Узрост: 18-30 гадоў
Дэдлайн падачы заявак: 16.04.2023
Тэрмін: з 02.07.2023 па 17.07.2023
Месца: Isola delle Femmine (Сіцылія), Італія
Падаць заяўку па спасылцы.
Магчымасці для моладзі ад AIESEC
Магчымасці для валанцёрства таксама прапануе міжнародная незалежная некамерцыйная непалітычная арганізацыя AIESEC. Яна дзейнічае па ўсім свеце ў больш чым 80 краінах і тэрыторыях.
Любы малады чалавек ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў можа зарэгістравацца і падаць заяўку на ўдзел у валанцёрскім праекце Global Volunteer. Праграма прадугледжвае пэўную плату за ўдзел. Кошт залежыць ад офіса AIESEC, з якога вы падаеце заяўку (вашага месцазнаходжання), і праекта, да якога вы плануеце далучыцца.
Праект «Зялёныя Лідары». Мэта праграмы – да 2030 года палепшыць адукацыю, павысіць інфармаванасць, чалавечы і інстытуцыйны патэнцыял у галіне змякчэння наступстваў змянення клімату, адаптацыі, памяншэння ўздзеяння і ранняга папярэджання.
Валанцёры будуць працаваць з мясцовымі суполкамі, каб данесці важнасць дзеянняў, накіраваных на спыненне змены клімату. Дзякуючы праекту бенефіцыяры даведаюцца пра важнасць устойлівай практыкі і будуць распрацоўваць рашэнні і ініцыятывы па зніжэнні ўздзеяння змены клімату ў сваіх супольнасцях.
На працягу шасці тыдняў валанцёры зробяць наступнае:
- прааналізуюць мясцовыя праблемы і праблемы краіны, якія звязаны са зменай клімату, пазнаёмяцца з дакументамі;
- створаць і падрыхтуюць матэрыял для сесій і семінараў;
- будуць удзельнічаць у круглым стале і абмяркуюць прычыны і наступствы змены клімату;
- зробяць лабараторную практыку і правядуць даследаванне таго, як змяненне клімату паўплывала на супольнасць;
- разам са студэнтамі правядуць кліматычныя мерапрыемствы;
- створаць конкурс для ўдзельнікаў, каб змяніць лад жыцця (перапрацоўка, кампаставанне) i г. д.
Падрабязней глядзець тут.