Прыняць удзел вельмі проста – 5 чэрвеня выйсці на вуліцу, замест аркуша паперы выкарыстаць асфальтавае пакрыццё і намаляваць птушку года ў момант яе такавання – у стане «закаханасці».
Заляцаецца да самкі, такуе птушка года вельмі адметна – самец выцягвае шыю наперад, затым рэзка закідвае галаву назад на спіну і задзірае дзюбу да неба, пры гэтым адштурхаецца лапамі і ўздымае фантан пырскаў!
Фотаздымкі, якія адлюстроўваюць творчы працэс і сам малюнак, неабходна даслаць 5 чэрвеня 2016 года на эл. адрас ptushkahoda@ptushki.org з тэмай «Малюнак на асфальце», абавязкова паведаміўшы:
- прозвішча і імя аўтара малюнка;
- назву гуртка або ўстановы адукацыі;
- прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка гуртка;
- колькасць удзельнікаў (калі малявалі некалькі чалавек);
- тэлефон для сувязі.
Пераможцы конкурсу будуць вызначаныя па арыгінальнасці задумы, сюжэту малюнкаў, а таксама па колькасці ўдзельнікаў ад кожнага гуртка, і атрымаюць прыемныя падарункі.
Шчыра жадаем усім удзельнікам конкурса малюнка на асфальце «Закаханы гогаль» добрага надвор’я, творчага настрою і сапраўднага палёту фантазіі!..