31.07.2015 / 14:07

Суполка «DreamCam - Свет вачыма дрона» прадставіла ўвазе публікі сваё чарговае відэа, знятае з дапамогай квадракоптэра. Гэтым разам у аб'ектыў трапіла Сіняе або Мёртвае возера - старажытны рэлікт часоў ледавіковага перыяда, што месціцца ля в. Паганцы Светлагорскага раёна.

На відэа бачна як моцна абмелела возера праз гарачае лета гэтага года, але гэта не змяншыла яго прыгажосці. Паводле мясцовых паданняў возера з'явілася на месцы патанулай вёскі з царквой, крыж якой бачны зрэдчас у глыбіні. Ваколіцы ж, часам, наведвае прывід таямнічай памерлай княгіні-распусніцы.

Найменне Мёртвае возера займела праз тое, што ні на яго паверхні, ні ў яго глыбінах няма прызнакаў жыцця. Прывабны аб'ект для пражывання ігнаруюць як рыбы, так і разнастайныя казуркі ды земнаводныя. Навукоўцы адзначаюць, што гэта - вынік перанасычанасці серавадародам і зніжанай кіслотнасці ў вадаёме. Такія неспрыяльныя ўмовы для пражывання жывых арганізмаў ёсць вынікам таго, што на дадзены момант возера падсілкоўваюць толькі ападкі ды балота, што знаходзіцца на яго дне. Па гэтай прычыне ў будучыні Мёртвае возера пераўтворыцца ў звычайнае балота.

Автор:
Фотограф:
vk.com
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость