Да цяжкадаступных месцаў адносяцца былы ваенны палігон у Калодзішчах, поймы гарадскіх рэк. Менавіта на іх плануецца ў першю чаргу прымяняць дрон для кантролю сітуацыі, падкрэслівае эколаг.
"Магчыма, у нас атрымаецца выяўляць такім чынам парушальнікаў, што арганізоўваюць несанкцыянаваныя звалкі. Бо прамлема да гэтага часу існуе ў горадзе", — кажа Дзмітрый Александровіч.
Акрамя таго, што дрон дазваляе паскорыць працэсы па кантролі вялікіх плошчаў, ён дапамагае эканоміць паліва, што спрыяе змяншэнню выкідаў у атмасферу. Гэта немалаважная акалічнасць, адзначыў эколаг.
Па вынікам абследавання прадстаўнікі камітэта маюць намер прымаць меры ў адпаведнасці з заканадаўствам па навядзенні парадка на гарадскіх тэрыторыях.