31.08.2016 / 15:08

На гэты раз на манетах, якія з'яўляюцца плацёжным сродкам Беларусі, з'явілася выява «Надбародніка бязлістага».

Нацыянальны банк Беларусі выпусціў 30 жніўня ў зварот памятныя манеты: срэбную наміналам 20 рублёў і медна-нікелевую наміналам 1 рубель, паведамляецца ў прэс-рэлізе.

На аверсе зверху — рэльефная выява дзяржаўнага герба Беларусі, па крузе надпіс — Рэспубліка Беларусь, а ў цэнтры — дэкаратыўная кампазіцыя ў форме кветкі з 4 пялёсткамі, унізе — намінал, злева ад намінала — год чаканкі, справа — проба сплава (на срэбнай манеце).

Яшчэ раней пастановай №757 праўлення Нацбанка ад 21.12.2015 года быў зацверджаны пералік памятных манет, якія плануецца выпусціць у зварот у 2016 годзе, нагадвае сайт «Дзікая прырода Беларусі». У адпаведнасці з гэтым дакументам у бягучым годзе павінна з'явіцца 13 найменняў памятных манет Нацыянальнага банка, у тым ліку выявай Птушкай 2016 года — гогалем звычайным.

Автор:
Фотограф:
ptushki.org
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость