У гэты час, калі працягваюцца пратэсты і забастоўкі супраць рэжыму Лукашэнка, калі сітуацыя для беларускіх грамадзян і асабліва для мірных актывістаў працягвае пагаршацца, Еўрапейская партыя Зялёных падтрымлівае беларускі народ і падкрэслівае, што ўстойлівае рашэнне сітуацыі можа быць толькі мірным і дэмакратычным, на падмурку свабоднай прэсы і моцнай грамадзянскай супольнасці.
Толькі новыя свабодныя і сумленныя выбары з удзелам незалежных назіральнікаў забяспечаць права беларускіх грамадзян выбіраць сваё дэмакратычнае кіраўніцтва. Таму мы вітаем цвёрдую і з’яднаную пазіцыю ЕС адносна новых выбараў.
Каментар Томаса Вайца, сустаршыні Еўрапейскай партыі Зялёных, дэпутата Еўрапейскага Парламента:
“Тысячы мірных актывістаў былі беспадстаўна затрыманы толькі за тое, што агучылі свае палітычныя погляды і патрабавалі свабодных і сумленных выбараў. Іх трэба вызваліць неадкладна. Таксама неадкладна павінен спыніцца гвалт у дачыненні да мірных пратэстоўцаў. Злачынствы, здзейсненыя ў дачыненні да гэтых пратэстоўцаў, неабходна расследаваць.
Мы падтрымліваем заклік Зялёных і Еўрапейскага Свабоднага Альянса (фракцыя Еўрапарламента) да Еўрапейскага Саюза прызначыць спецыяльнага прадстаўніка ў Беларусь для падтрымкі працэса мірнай перадачы ўлады. Калі сітуацыя працягне пагаршацца, Еўрапейскі Саюз павінен прыняць актывістаў, якія вымушаны ўцякаць з Беларусі”.
Каментар Анастасіі Дарафеевай, сакратара па міжнародных справах Беларускай партыі Зялёныя:
"Гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў і апазіцыі працягваецца. Палітычных зняволеных не вызваляюць, пры гэтым ніхто з адказных за ўжыванне гвалту, не прыцягнуты да адказнасці. Таму нам крытычна неабходны рост падтрымкі для ўсіх актывістаў, асабліва для ахвяраў палітычных рэпрэсій і міліцэйскага гвалту. Грамадзянская супольнасць і свабодная прэса знаходзяцца пад беспрэцэдэнтным ціскам і таксама патрабуюць падтрымкі.
Мы звяртаемся да Еўракамісіі з заклікам перагледзець і ўрэшце спыніць рэалізацыю любых сумесных праектаў, у якіх задзейнічаны прадстаўнікі беларускіх ўладаў, якія прынялі ўдзел у фальсіфікацыі выбараў і масавых рэпрэсіях, прынамсі пакуль іх роля ў гэтых падзеях не будзе расследавана”.