01.11.2014 / 00:11

У канцы мінулага тыдня эксперты вызначылі пераможцаў конкурсу. З 200 пададзеных заявак у фінал патрапілі 17 пректаў.

З 17 адабраных у фінал праетаў фінансавую падтрымку атрымалі 9:

Аўтар праекту "Башні – сіла волі і сіла духа" зачаравала жюры сваім жаданнем і энтузіазмам зрабіць спартыўную пляцоўку для актыўнага сямейнага адпачынку. Праект "Сіла, здароўе і прыгажосць у модзе будуць заўсёды!" - падкрэсліў значнасць актыўнага вобразу жыцця моладзі.

Абсталяваць ігравы пакой у Брэстскай дзіцячай бальніцы дапаможа праект "Здароўе пачынаецца з усмешкі". Праект "Рука дапамогі" патрымаюць і дапамогуць цяжарным жанчынам, якія апынуліся ў цяжкой жыццёвай сітуацыі.

Праект "Scanam" атрымаў падтрымку ад генеральнага партнёра "Velcom".

"Зайкава хатка" змогуць рэалізаваць сваю ідэю - дадатак для дзетак з інтэрактыўнымі казкамі на беларускай мове.

Праект "Акадэмія "Gold" арыентаваны на людзей сталага ўзросту, дапаможа навучанню камп'ютарнай граматнасці.

Два праекты "Добры мінак" і "Дзеці і фінансы" атрымалі магчымасць працы на працягу тыдня ў бізнас-цэнтры "Imaguru".

Гран-пры ад аднаго з арганізатараў StartIdea.by атрымаў праект "Дзіцячая пляцоўка, Баранавічы". А прыз глядацкіх сімпатый атрымаў праект "Ніткі сяброўства", што займаецца навучаннем дзетак-сірот.

 

Па інфармацыі АМП

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость