31.12.2015 / 08:12

Паважаныя сябры, Зялёная сетка і каманда Зялёнага партала сардэчна віншуюць Вас з надыходзячым 2016 годам! 

У гэтыя святочныя дні мы жадаем Вам чароўнага настрою, цёплай кампаніі і прыгод, якія будуць памятацца ўвесь наступны год.

Дзякуй, што былі разам з намі, падтрымлівалі і дапамагалі ствараць цікавыя і актуальныя артыкулы, разбіраліся ў надзённых экалагічных праблемах на карысць устойлівай Беларусі, станавіліся экапрыязнымі і вучыліся ашчадна ставіцца да наваколля і яго рэсурсаў.

Магчыма, не ўсё запланаванае атрымалася ў 2015 годзе, таму заклікаем Вас працягваць «зелянець» у надыходзячым 2016-м! І няхай у Вашым доме заўсёды зберагаецца цяпло чалавечых адносін і любоў да ўсяго жывога!

З Новым годам!

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость