31.12.2015 / 20:12

Сябры, каманда Зялёнага партала Гродзеншчыны і Таварыства "Зялёная сетка" шчыра віншуюць Вас з Новым годам і Калядамі! Няхай наступны год захавае ўсё цудоўнае, што было ў мінулым, і дасць новыя далягляды, ідэі і спадзяванні.

Дзякуй, што Вы былі разам з намі ўвесь гэты час. Шчыра жадаем, каб Ваш 2016 год быў устойлівым ва ўсіх сэнсах, дарыў нагоды для радасці і магчымасці для ўласнага развіцця, новыя сустрэчы і новыя мары.

Верым, што нашыя супольныя намаганні, якія складаюцца з маленькіх канкрэтных "зялёных" крокаў, захаваюць свет і зменяць яго да лепшага!

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость