Дзеці «дзяцей Чарнобылю» больш уразлівыя да радыяцыі, — прафэсар Бандажэўскі
Прафэсар Юры Бандажэўскі, які пасля турэмнага зняволення з'ехаў з Беларусі, прадставіў вынікі маніторынгу радыяактыўнасці і стану здароўя дзяцей з раёнаў Украіны, што прылягаюць да Чарнобыльскай зоны адчужэння. Пра беларускую частку зоны такіх даследаванняў няма.