«Гэта пагаршае іх мажлівасці пракарміцца і выжыць!» Вучоныя скардзяцца на падлікі жывёл у заказніку «Налібоцкі»
У рэдакцыю Зялёнага партала ізноў звярнуўся з лістом вядомы беларускі навуковец, доктар біялагічных навук, прафэсар, галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Вадзім Сідаровіч. На гэты раз ён разам з калегамі, кандыдатамі біялагічных навук загадчыкам лабараторыі тэрыялогіі Рыгорам Янутам і вядучым навуковым супрацоўнікам Ірынай Салавей, звяртаюць увагу на тое, як вядзецца падлік жывёл ва ўжо добра знаёмым нашым чытачам заказніку «Налібоцкі».