Чаму папуляцыі драпежнікаў Беларусі знаходзяцца ў дэпрэсіўным стане?
У лабараторыі тэрыялогіі Навукова-практычнага цэнтра НАН РБ па біярэсурсах вызначылі сучасны стан папуляцый драпежных сысуноў (млекакормячых) у Беларусі: бурага мядзведзя, барсука, ляснога тхора, гарнастая, выдры, прычыны іх дэпрэсіўнага становішча і далі падрабязны аналіз іх папуляцыйнага заняпаду. Распрацоўка на гэтую тэму значыцца сярод ТОП-100 вынікаў фундаментальных і прыкладных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук.