Праект квартала забудовы ў цэнтры Гродна: вуліцу Астроўскага падоўжаць, каля палаца Станіславова з'явяцца шматпавярховікі
Гарадскія ўлады плануюць кардынальна змяніць абрысы вуліц Астроўскага, Каханоўскага, Ціміразева і 17 верасня. Згодна плану ў горадзе фактычна мае паўстаць новы жылы квартал на месцы закінутых або часткова закінутых прамысловых аб’ектаў паміж вуліцамі Дзяржынскага і Ціміразева. Вуліца Астроўскага, такім чынам, пройдзе праз пустуючыя тэрыторыі і з’яднаецца з Каханоўскага. Вуліцы Акадэмічную і Валковіча таксама падоўжаць, яны будуць дасягаць новага ўчастка Астроўскага.