Журналісты выехалі ў рэйд з супрацоўнікамі МНС: паліць смецце можна, але асцярожна
Традыцыйна з першымі сонечнымі днямі і вясеннім цяплом нашы вёскі ахутваюцца дымам. Сапраўды, перад пачаткам чарговага агароднага сезона трэба падрыхтаваць свае ўчасткі, навесці на сядзібе парадак пасля зімы. І расліннае смецце лягчэй спаліць, чым шукаць транспарт для яго вывазу або пільнаваць смеццявоз. Заканадаўствам уладальнікам прыватных дамоў спальванне смецця не забараняецца, але толькі пры ўмове бездакорнага выканання ўсіх правілаў бяспекі. З мэтай праверкі захоўвання адпаведных патрабаванняў супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі рэйды. У адным з іх прынялі ўдзел і