Кагальны калодзеж і Здаровец. Дзве крыніцы старога Мсціслава, што злучаны адным ручаём
Мсціслаў – старажытны горад, некалі цэнтр ваяводства, а цяпер пярліна ўсходняй Беларусі, найцікавейшы горад нашай краіны. Акрамя багацейшай гісторыі, архітэктурных і археалагічных помнікаў, тут ёсць ажно пяць гарадскіх крыніц з якаснай пітной вадой.