У рэйд з Дзяржінспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету: як жыве барсук і дзе гняздуецца чорны бусел
22 мая сусветная супольнасць адзначае Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці. Сярод мноства відаў жывой прыроды асаблівай увагі заслугоўвае ахова тых, каму пагражае знікненне — чырвонакніжным жывёлам.