Каменнай набярэжнай у Гродне вяртаюць выгляд 1930-х гадоў?
Каменнае ўзбярэжжа Нёмана зараз актыўна чысцяць ад кустоўя ды дзёрну. Пасля доўгіх год запусцення узбярэжжа Нёмана нарэшце набывае выгляд, які яму надаў яшчэ перад ІІ Сусветнай вайной Юзаф Ядкоўскі. Як апынулася, фактычна паўсюдна - ад «Карчмы ў прычала» і амаль да Новага маста - пад слоем дзёрну ды кустоўя хаваецца каменнае пакрыццё берага са сходамі праз кожныя 50 метраў.