Кветка-драпежнік, ваўкалакі і русалкі: што пачытаць пра беларускую міфалогію і прыроду
Дзе шукаць вытокі беларускіх паданняў і як нашы продкі звязвалі містыку з рэальным навакольным асяроддзем? Ствараючы падкаст "Міфічная Беларусь", аўтары апрацавалі дзесяткі крыніц. У гэтым артыкуле стваральнікі дзелюцца найбольш цікавымі кнігамі і матэрыяламі, якія дапамогуць па-новаму зірнуць на беларускую прыроду і фальклор.