“Няма чаго абмяркоўваць: дрэвы – ссеклі”. У Віцебску пад гіпермаркет “Гіпа” знішчылі парк
Ад 10 лютага ў Віцебску праходзіць грамадскае абмеркаванне праекта будаўніцтва першага ў горадзе гандлёвага цэнтра “Гіпа”. Праект прадугледжвае “выдаленне аб’ектаў расліннага свету” – мяркуюць высечы каля 200 дрэваў. Але мясцовыя жыхары запэўніваюць: большасць дрэваў ссеклі яшчэ ўвосень, так што “абмяркоўваць няма чаго”…