Невядомыя жыхары Гомеля
Сустрэчы на вуліцах нашага горада з бяздомнымі сабакамі і катамі, падзеі хоць і бязрадасныя, але досыць звыклыя. Нядзіўным было б сустрэць і нашых не вельмі прыемных суседзяў-грызуноў. А вось пра тое, што нароўні са згаданымі братамі нашымі меншымі ў Гомелі жыве яшчэ адзін унікальны звярок, ведаюць нешматлікія, а бачыць яго і наогул даводзілася толькі адзінкам. Гэта – каменная куніца ці, як яе ласкава клічуць у народзе, беладушка.