У выніку будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС загіне каля 200 га лесу!
Праз будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС у зону затапленьня трапіць 223,65 га ляснога фонду. А значыцца, загіне 176,79 га пакрытых лесам зямель, у тым ліку 11,17 га (6,32%) асабліва каштоўных расьлінных згуртаваньняў, гаворыцца ў справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС на Заходняй Дзьвіне.