Беларускі трымаюць галадоўку пад офісам Еўракамісіі
З 26 траўня дзве беларускі Станіслава Гліннік і Бажэна Шамовіч трымаюць галадоўку пад офісам Еўракамісіі ў Варшаве. Яны 24/7 знаходзяцца на вачах еўрапейскіх чыноўнікаў, каб паказаць, што беларусам патрэбна рэальная падтрымка, а не толькі заклапочанасць.