Тыгры з польскай мяжы засталіся жывыя толькі дзякуючы беларусам
Тыгры, якіх затрымаліся на мяжы Беларусі і Польшчы, засталіся жывыя толькі дзякуючы беларускім памежнікам. Калі б яны прапусцілі "жывы груз" у Беларусь, то ў пункт прызначэння драпежнікі прыехалі б ужо мёртвымі. Пра гэта Еўрарадыё расказаў Яраслаў Пшыбыльскі, ветэрынар заапарка ў Познані, які прыняў і выходжвае жывёл.