Белавежскія рабінзоны: як валанцёры хадзілі за воўкам (фота, аўдыё)
На пачатку 2016-га грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвесціла пра пошук валанцёраў для працы побач з навукоўцамі ў Белавежскай пушчы. Напрыканцы сакавіка аўтарка часопіса 34mag.net Саша Губская выправілася ў падарожжа да запаведнага лесу, каб дапамагчы ў вывучэнні ваўкоў ды зразумець, паводле якіх законаў жыве апошні ў Еўропе рэліктавы лясны масіў.