Шлях Беларусі наканаваны стыхіяй лясоў і балота
Балота для беларусаў спрадвеку было не толькі неад'емнай часткай рэальнасці, але і крыніцай непаўторнай міфалогіі. Лічылася, што ў кожным балоце чорт жыве, а ў самым багністым можна сустрэць кадука – найстарэйшага злога духа.