Жыхары Бараўлянаў пратэстуюць супраць карупцыі
У лесе непадалёк ад Менску з’явілася намётавае мястэчка пратэсту. Пакуль сімвалічнае, як папярэджанне чыноўнікам. Жыхары агламерацыі Бараўляны, у якую таксама ўваходзяць пасёлкі Лескаўка, Лясны і Вопытны, пратэстуюць супраць выразання лесу і пабудовы шырокай шашы побач з дамамі.