Куды з Гомеля з’ездзіць на ровары: вывучаем паўднёвы накірунак у бок мяжы з Украінай
Заўзятым раварыстам хутка надакучваюць звычайныя паездкі па горадзе над Сожам. Знайсці цікавы маршрут для падарожжа не так лёгка, бо гайдаў па Гомельскім раёне і яго цікавых мясцінах у інтэрнэце не так шмат. Адным з неардынарных накірункаў для вандроўкі можа служыць поўдзень ад Гомеля – мясціны пакрытыя лясамі, палямі, вёскамі са старымі храмамі і былымі панскімі ўладаннямі. Чытайце ў нашым аглядзе аповед пра вялікую паездку амаль да самай мяжы з Украінай.