Сказала і зрабіла: як 24-гадовая дзяўчына мадэрнізавала ў Салігорску «Сцежку Здароўя»
Журналістка і моладзевая актывістка Лена Антановіч распавядае, як сваімі сіламі можна ажывіць і мадэрнізаваць любімую лесапаркавую зону, калі дзяржаўныя ўстановы не хочуць гэтым займацца. 34mag.net пагутарыў са стваральніцай праекту «Наша Сцежка» у Салігорску, якая разам з камандай хоча стварыць з забруджанай лесапаркавай зоны горада чыстае і камфортнае месца для здаровага і актыўнага адпачынку.