Пра нас
Зялёная сетка – супольнасць экалагічных арганізацый, актывістаў, ініцыятываў, экспертаў, якія ў 2007 годзе аб'ядналіся, каб разам вырашаць тыя экалагічныя праблемы, якія немагчыма вырашыць паасобку.
У таварыства ўваходзяць 15 экалагічных грамадскіх арганізацый і ініцыятыў і 15 індывідуальных чальцоў з розных абласцей Беларусі.
Праблемы, над якімі мы працуем, не могуць быць вырашаныя адной арганізацыяй або чалавекам. Толькі аб'яднаўшыся, мы можам разлічваць на тое, што наш голас будзе пачуты, а меркаванне — ўлічанае.
Місія Зялёнай сеткі — дасягненне гармоніі паміж чалавекам і прыродай праз устойлівае развіццё і моцны зялёнае рух.
Стратэгічныя напрамкі нашай працы:
- Ахова прыроды і спрыянне яе аднаўленню.
- Пашырэнне ўдзелу грамадскасці ў прыняцці экалагічна значных рашэнняў.
- Развіццё грамадскага зялёнага руху ў Беларусі.
Дзейнасць таварыства заснаваная на прынцыпах Хартыі Зямлі, Грамадзянскай Хартыі, устойлівага развіцця, справядлівасці, празрыстасці, дэмакратычнага ўдзелу, павагі правоў чалавека і гендарнай роўнасці.
Мы актыўна супрацоўнічаем з органамі дзяржаўнага кіравання, эканамічнымі супольнасцямі, якія падзяляюць наш клопат пра экалогію Беларусі, а таксама з шэрагам іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці і бізнесам.
Зялёная сетка – актыўны ўдзельнік Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, прадстаўнік Сеткі з'яўляецца сукаардынатарам Рабочай групы 3 Форуму (Клімат, энергетыка і навакольнае асяроддзе), а таксама міжнароднай сеткі Climate Action Network ва Усходняй Еўропе, на Каўказе і ў Цэнтральнай Азіі.
Савет Зялёнай сеткі:
Уладзімір Зуеў, Эколага-краязнаўчае ГА "Неруш" (Баранавічы)
Ірыіна Сухій, ГА "Экадом" (Мінск)
Павел Наздра, ініцыятыва "Зялёны дазор" (Мазыр)
Алена Майсюк, індывідуальны таварыш (Гродна)
Ігар Куталоўскі, індывідуальны таварыш (Бабруйск)
Лагатыпы Зялёнай сеткi:
На беларускай мове ў фармаце.png