Тэатральная чытка ўрыўкаў кнігі «Чарнобыльская малітва» Святланы Алексіевіч 26 красавіка на сцэне тэатра Mroj-Hall з удзелам беларускіх грамадскіх дзеяч_ак, актывіст_ак, акцёраў і актрыс, былых палітвяз_ынак.

У чытцы прымаюць удзел: Наталля Дуліна, Павал Севярынец, Вольга Такарчук, Сяргей Толсцікаў, Вольга Павук, Алег Ціткоў, Вольга Чакулаева, Натэла Белугіна, Ілля Ясінскі і Наталля Лявонава.

Дзе: тэатр Mroj-hall, Gedimino pr. 28 (4 паверх)

 

Ці ведалі вы, што многія інтэрв’ю, запісаныя для кнігі Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”, можна паглядзець у публічна даступным архіве? Гэтыя запісы — унікальнае акно ў час, калі навукоўцы і дактары яшчэ не баяліся гаварыць праўду пра катастрофу.

Запрашаем на сустрэчу з гісторыкам Уладзімірам Валодзіным і актывісткай Таццянай Новікавай, каб даследаваць спадчыну чарнобыльскага руху.

Спікеры:

 

Беларускі генетычны код — штука складаная: у ім пераплецены сарказм, ёдадэфіцыт і здольнасць смяяцца там, дзе іншыя выклікаюць экстранныя службы і хапаюцца за сэрца. І калі гумар — гэта адзіны даступны нам спосаб дэзактывацыі траўмы, то гэты вечар будзе максімальна стэрыльным.

Сустракаемся, каб пажартаваць пра тое, што з намі было ўжо амаль 40 гадоў таму. Прыходзьце пагрэцца ў промнях харызмы камікес і паглядзець, як яны ператвараюць нашае таксічнае мінулае ў магутны стэндап.

Калі: пачатак - 20:00, 19:00 - дзверы

Подписаться на