Разбор палётаў. Тэатры ў Віцебску не супраць ставіць экалагічныя спектаклі, але ці трэба гэта гледачам?
Дзяўчынка і марская чарапаха нарадзіліся на ўзбярэжжы ў адзін дзень. Яны маглі б усё жыццё бесклапотна гуляць і сябраваць. Але аднойчы чарапаха пакінула сяброўку і выправілася ў далёкае падарожжа, каб зразумець, што сталася з морам, без якога ёй няма жыцця…