«Тэхнічных праблем няма. Ёсць сацыяльная праблема, куды дзяваць людзей». Расійскі эканаміст — пра адаптацыю да змянення клімату
Клімат змяняецца і глабальныя пераўтварэнні непазбежны, упэўнены Міхаіл Юлкін з расійскага Цэнтра экалагічных інвестыцый. Бізнэс-кампаніі і палітычныя лідары, што да гэтага часу робяць стаўку на выкапнёвае паліва, дапускаюць фатальную памылку. Зялёны партал разбіраецца з экспертам, чаму мы мусім адмаўляцца ад традыцыйных крыніц энергіі і як адаптуецца бізнэс пад новыя эканамічныя ўмовы.