Местачковы габрэй у Лукамор'і: пад Гродна прэзентавалі вынікі пленэру
“Зялёны партал Гродзеншчыны” наведаў закрыццё пленэра скульптараў па дрэве ў Гарадзенскім маёнтку “Каробчыцы” 25 жніўня. Творы з дубу яднала тэма казак Пушкіна, але побач з персанажамі Лукамор’я ў Каробчыцах застанецца скульптура местачковага жыда, пра якога Пушкін у сваёй казцы не згадваў.