Пасёлак Трактарнага: гарадскую спадчыну хочуць ператварыць у інвестыцыйную пляцоўку пад забудову
Гэты раёнчык месціцца роўна ля метро, і яго цяжка не заўважыць – двухпавярхоўкі, на іх пілястры, каваныя ўпрыгожанні і вазы. Адно з тых месцаў, па якіх не хапае гайда і дзе можна вадзіць гасцей неўзабаве можа знікнуць з карты гораду.