Беларускі генетычны код — штука складаная: у ім пераплецены сарказм, ёдадэфіцыт і здольнасць смяяцца там, дзе іншыя выклікаюць экстранныя службы і хапаюцца за сэрца. І калі гумар — гэта адзіны даступны нам спосаб дэзактывацыі траўмы, то гэты вечар будзе максімальна стэрыльным.

Сустракаемся, каб пажартаваць пра тое, што з намі было ўжо амаль 40 гадоў таму. Прыходзьце пагрэцца ў промнях харызмы камікес і паглядзець, як яны ператвараюць нашае таксічнае мінулае ў магутны стэндап.

Калі: пачатак - 20:00, 19:00 - дзверы

 

Калі б гумар як сродак выжывання быў алімпійскім спортам, залаты медаль быў бы ў беларус_ак. 

Гэтым разам будзем жартаваць да гадавіны аварыі на ЧАЭС, якая так моцна закранула наша мінулае, сучаснае і будучае - гістарычная памяць з намі на, так сказаць, атамным узроўні.

Калі: 17 красавіка, 19:30 (дзверы), 20:00 (пачатак)

Дзе: Bazar Klub, Jagiellońska, 13

Подписаться на