У Беларусі зарэгістравалі новы від птушак
Днямі ў Віцебску адбылася сенсацыйная для беларускай арніталогіі падзея: каля гандлёвага цэнтра быў зафіксаваны белаваллёвы дрозд ( Turdus torquatus). Гэты від раней ніколі не адзначаўся ў краіне і стаў 344-м у беларускім спісе птушак.