У 2017 годзе ўборкі «Зробім!» будуць ладзіцца ў Беларусі ўвесь цёплы сезон
Пакуль яшчэ зіма пануе, прыхаваўшы зямлю пад слоем снегу, арганізацыйны камітэт «Зробім!» ужо ва ўсю будуе планы на 2017 год, у якім уборкі плануецца праводзіць ажно цэлы сезон. Акрамя таго, добрых падстаў для роздумаў над падыходамі да арганізацыі мерапрыемстваў падкінула міжнародная канферэнцыя, якая ладзіцца кожны год для ўсіх краін-удзельніц руху. Чаго чакаць у гэтым годзе ад «Зробім!» і куды імкнецца ў цэлым сусветны «Let's Do It!», Зялёнаму парталу распавяла Надзея Дубоўская, удзельніца беларускай арганізацыйнай каманды.