«Лепей іх адстрэльваць на вачах людзей?». Камунальнікі ігнаруюць актывістаў у Рэчыцы, якія хочуць гуманна вырашаць лёс валацужных жывёлаў
У Рэчыцы ўжо некалькі месяцаў доўжыцца кампанія па стварэнні дзяржаўнага пункта часовага ўтрымання валацужных жывёл пры мясцовай камунальнай гаспадарцы. На 14 верасня ў актавай зале райжылкамгасу быў прызначаны «круглы стол» паміж зацікаўленымі жыхарамі і камунальнікамі.