Усе лоты на дабрачынным аўкцыёне ў Гродне разабралі імгненна
14 кастрычніка, у Дзень маці, “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” зладзіў дабрачынны аўкцыён, каб сабраць сродкі на 10 інгалятараў і столькі ж партатыўных электраадсосаў для сваіх падапечных. Імпрэзу ў галерэі “У майстра” вёў актор і аўкцыяніст Аляксандр Енджэеўскі. Сабраць удалося больш за палову неабходнай сумы.