Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў назвала лаўрэатаў прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці», якой узнагароджваюць грамадскіх актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў за ўклад у развіццё грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Гэтым разам прэмію ўручалі ў адзінадцаты раз. Сярод намінантаў і экалагічная актывістка і праваабаронца са Светлагорску.