"Савок — адсутнасць магчымасці выбара ўпакоўкі". Падводзім вынікі спецпраекта #мусорим_с_умом
Вераніка Грышкова выклікалася правесці невялікі эксперымент па ашчадным спажыванні пластыка. Такім чынам дзяўчына пажадала паўплываць на сітуацыю з горамі неперапрацоўваемага і "доўгажывучага" смецця, якое запаланяе наваколле. За тыдзень у яе атрымалася не толькі зменшыць колькасць адходаў, але і зрабіць некалькі цікавых адкрыццяў для сябе.