"Свой першы тыдзень без пластыка я магу назваць правальным", — лічыць Вераніка. Справа ў тым, што час эксперымента прыпаў на падрыхтоўку да адпачынка, тлумачыць наша гераіня і дадае, што з-за ўсіх турбот не заўсёды магала быць сканцэнтраванай ў краме. Праз гэта ў кошыку здаралася патраплялі прадукты ў пластыку, бо ездзіць на рынак часу ў Веранікі не хапала.
Аднак увесь эксперымент #мусорим_с_умом быў скіраваны не на поўнае адмаўленне ад пластыка, а на спробу зменшыць яго спажыванне, пачаць удумліва набываць прадукты. І ў гэтай справе Вераніка паспяхова справілася. Яна ўжо вырашылася замяніць аднаразавыя пластыкавыя бутэлечкі з пітной вадой на шматразовыя шкляныя. Ці паспрабаваць адмовіцца ад пракладак, замяніўшы яе менструальнай чашай.
"Не прыдумала ў чым несці мяса. А выбар — не браць увогуле і пакінуць сям'ю галоднай ці ўзяць і нампетнічаць — не выбар. На жаль, уся ўпакоўка ў буйных гандлёвых сетках прадстаўлена ў выглядзе цалафана", — дзеліцца сваімі назіраннямі дзяўчына. І зазначае, што перад паходам у краму, пры жаданні стаць больш экапрыязнай асобай, варта грунтоўна падрыхтавацца: сабраць свае кантэйнеры і пакеты. Бадай старэйшае пакаленне дакладна прыгадае, што падобны падыход быў у Савецкім Cаюзе, калі за прадуктамі хадзілі са сваімі бутэлячкамі, слоічкамі і тобрачкамі.
"Прыгадала сваё дзяцінства, тады так было: хочаш смятаны — прынясі свой слоік, хочаш масла — захапі яшчэ адну тару з дома. Мне падаваўся такі падыход часткай савка. Цяпер задумалася, што яшчэ большым саўком з'яўляецца адсутнасць магчымасці выбара ўпакоўкі. Маглі ж раней завярнуць у харчовую паперу і пакласці ў тваю тару. А зараз на мяне крыху падазрона глядзяць, калі я іду са сваім пакетам у краму. Нашыя бацькі былі больш свядомыя ў пытаннях экалогіі, хаця гэта быў не іх выбар", — мяркуе дзяўчына.
За прыклад для сябе, Вераніка вырашыла ўзяць з мінулага — палатняныя мяшочкі для захавання прадуктаў, збор тары. Яшчэ адзін магчымы варыянт, які разглядае дзяўчына, набыць папяровых пакетаў. Яна ўжо паспрабавала скарыстацца адным з іх, што застаўся з дастаўкі набора прадуктаў для прыгатвання вячэры, рэакцыя на яго была станоўчая. Таксама надалей дзяўчына збіраецца выкарыстоўваць экасумку, якую ў крамах успрымаюць вельмі спакойна.
"Нагодай для асабістага гонару лічу адмаўленне ад штучных кветак. Раней я паддавалася гэтай модзе і набывала пластыкавыя кветкі на магілы сваякоў, не задумвалася пра шкоду для наваколля. Зараз жа абышлася ўспамінамі. Не бачу сэнса памінаць памерлых так, каб пасля нашчадкі ўзгадвалі недобрым словам за горы смецця", — кажа яна.
- Цветы на кладбище – пластику здесь не место
- Мнение. Память о предках или заложники ритуальных услуг?
- Бракованные, кривые, опасные… Беларусы тратят примерно $700 тысяч в год на пластиковую память
У хатнім быце, падкрэслівае Вераніка, шмат чаго ўжо арганізавана правільна: уся тара для круп са шкла, што з'яўляецца даўгавечным, зручным і экалагічным варыянтам.
З карыснага ж Вераніка вынесла яшчэ адну рэч — можна адмовіцца ад папяровых і вільготных сурвэтачак, вярнуцца да шматразовых насовак. Хаця раней яна пакеплівала з мужа за тое, што ён аддае перавагу менавіта насоўкам. Цяпер жа іх мае ў сваёй кішэні кожны член сям'і.
Добрым індыкатарам удалага праходжання эксперымента стала вядро са смеццем. Па словах дзяўчыны, запаўняцца яно стала значна радзей: калі раней даводзілася раз на дзень выносіць смецце і да вечара вядро зноў напаўнялася, зараз атрымоўваецца выкідаць яго раз у два-тры дні. Большую частку адходаў атрымалася адпраўляць на перапрацоўку, што ўжо добра, зазначае Вераніка.
"Аднак адчування, то цябе падтрымліваюць і дапамагаюць, няма. Сваякі паблажліва пасмяхаюцца, знаёмыя здзіўляюцца “Навошта?”, а гандлёвыя сеткі нічым не спрыяюць экалагічнасці. Бяры, што даюць — і будзь шчаслівым. А напружвацца нашым людзям ужо надакучыла. І так усё жыццё — барацьба на кожным этапе. А так хоць у краму ідуць з радасцю, а быць экалагічна адказным ў свеце пластыка — такое сабе задавальненне", — рэзюмуе Вераніка.