Эканоміка альбо экалогія? У Жэневе вырашаюць лёс небяспечных адходаў і пестыцыдаў
У Жэневе завяршаецца міжнародная канферэнцыя адразу трох канвенцый, на якой абмяркоўваюць небяспечныя хімічныя рэчывы, устойлівыя арганічныя забруджвальнікі і пестыцыды. Пакуль дэлегаты прымаюць канчатковыя рашэнні і падпісваюць дамовы, Зялёны партал распытаў Яўгена Лабанава, дырэктара ўстановы « Цэнтр экалагічных рашэнняў », пра прамежкавыя вынікі сустрэчы.
