Турысты з захапленнем адгукаюцца пра беларускую сталіцу, як пра чысты і зялёны горад, аднак самі гараджане адчуваюць, што Мінск становіцца для іх чужым і няўтульным з-за масавай забудовы зялёных зон. Яна псуе знешні выгляд мегаполіса і яго экалагічны стан. Найбольш яскравым прыкладам з’яўляюцца гатэлі, жылыя шматпавярхоўкі ўздоўж водна-зялёнага дыяметру. У межах кампаніі па яго захаванню Зялёны партал працягвае знаёміць сваіх чытачоў з пунктам гледжання адметных асоб, чаму ні ў якім разе нельга страціць гэтую ўнікальную прыродную тэрыторыю Мінска.