Вандроўка па раёне зніклай вёскі, ад якой застаўся адзін дом
Працягваем шпацыр па магутным жылым масіве на паўночным захадзе Гродна і пасля агляду «Фартоў» зыходзім крыху на поўдзень да мікрараёнаў Пярэселкі. Названыя яны гэтак у гонар збуранай даўняй вёскі, ад якой засталася ці не адна толькі хата. Яшчэ раён знакаміты на ўвесь Савецкі саюз праспектам, на якім граў на гармоніку герой Карачанцава ў «Белых Росах». Успаміны зусім іншага характару — у назве вуліцы Каліноўскага ды яшчэ праспекта Браніслава Тарашкевіча, які так і не атрымаў імя знакамітага мовазнаўцы і нацыянальнага дзеяча, а застаўся «камсамольскім».
