03.03.2020 / 01:03

Маніторынг забруджанасці паветра спадарожнікамі NASA і Еўрапейскага касмічнага агенцтва выявіў значнае зніжэньне дыяксіду азоту над Кітаем.

Паводле інтэрпрэтацыі амерыканскіх і еўрапейскіх экспэртаў, змены якасці паветра над Кітаем да лепшага часткова звязаныя з запаволеннем кітайскай эканомікі пасля ўспышкі каранавірусу і з абмежаваннямі руху транспарту ў правінцыі Хубэй, у якой пачалося захворванне каранавірусам.

Паводле навукоўцаў NASA, зніжэньне забруджанасці паветра было спачатку відавочнае ў рэгіёне Ўханю, але потым распаўсюдзілася па ўсёй краіне.

Дыяксід азоту (NO2) — шкодны для здароўя газ, які вылучаюць аўтамабілі, электрастанцыі і прамысловыя аб’екты.

На галоўным фота - смог над Пекінам.

Источник:
Фотограф:
Reuters
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость