05.04.2023 / 09:04

Аб гэтым паведаміла на старонцы ў Facebook суполка мясцовых беларусаў.

Беларускі мурал у Сан-Францыска
Беларускі мурал у Сан-Францыска

«Сан-Францыска — горад, у якім налічваецца больш за 1000 муралаў. Шмат з іх адлюстроўваюць шматлікія нацыянальнасці жыхароў горада. Але беларускага мурала дагэтуль не было. Таму беларусы, якія жывуць у Сан-Францыска/Бэй Эрыі, з дапамогай сяброў з іншых краінаў, вырашылі гэта выправіць і ўпрыгожыць горад беларускім муралам!» — паведамляюць у допісе.

Мурал зроблены цягам двух тыдняў з дапамогай 50 валанцёраў ва ўзросце ад 8 да 70 гадоў.

«У апошні дзень маляваць прыйшло больш за 30 чалавек, атрымалася сапраўдная талака», — дзеліцца дэталямі аўтар допісу. 

Беларускі мурал у Сан-Францыска
Беларускі мурал у Сан-Францыска

Аўтарка мурала — 15-гадовая беларуска Саша Герман. На мурале адлюстраваны традыцыйныя матывы — дзяўчаты ў народных строях, Купальскае вогнішча, зубр, беларускія арнаменты.

Збор сродкаў на мурал дапамагла арганізаваць Асацыяцыя беларусаў Амерыкі. Лішак грошай абяцаюць пералічыць праекту Dissidentby, які падтрымлівае палітзняволеных і іх сем’і.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость