05.10.2024 / 11:10

Беларускія экаактывісты назвалі самую экалагічную кнігу фестывалю інтэлектуальнай літаратуры “Прадмова”, які праходзіць у Вільні 5–6 кастрычніка.

 

Кніга Алеся Белага "Самы цымус"
Кніга Алеся Белага "Самы цымус"

Эксперты Зялёнай Сеткі адзначылі кнігу “Самы Цымус” Алеся Белага, якая прапагандую традыцыйную беларускую кухню.

Паводле эколагаў, харчаванне  традыцыйнымі стравамі, з лакальных прадуктаў, змяншае ўнёсак людзей у змену клімату. І гэта той трэнд, які трэба папулярызаваць.
 

"Самы цымус" - гістарычнае даследванне беларуска-габрэйскай кухні, якое, на думку экспертаў, найбольш адпавядае сучаснай экалагічнай павестцы.

Ураганы, спёку, павадкі ды інш. выклікае глабальная змена клімату, якая, у сваю чаргу, абумоўлена дзейнасцю людзей на планеце. Людзі могуць зменшыць свой вугляродны след і дапамагчым наваколлю, калі будуць свядома спажываць мясцовыя прадукты. 

“Па-першае, транспартыроўка прадуктаў прыводзіць да вялікіх вікідаў парніковых газаў, вынікам чаго становіцца больш інтэнсіўная змена клімату. Можаце ўявіць, які шлях праходзяць тыя ж бананы з Эквадора, каб патрапіць на наш стол”, - кажа даследчык і экаактывіст “Зялёнай Сеткі” Аляксей Аўчыннікаў.

Аляксей Аўчыннікаў
Аляксей Аўчыннікаў

З-за гэтай прычыны, да прыкладу, у Велікабрытаніі рэстараны адмаўляюцца ад страў з авакада. У Польшчы кавярні пачалі друкаваць чэкі з пазначэннем карбонавага следу страў. Пераход на лакальную ежу — сусветны трэнд.

Эксперт назваў яшчэ два бонусы ад ад традыцыйных беларускіх страў — экалогіі. Паводле словаў Алясея Аўчыннікава, імпарт ежы“прыводзіць да таго, што можна назваць “харчовым каланіялізмам”, калі некаторыя землі і краіны выкарыстоўваюцца як плантацыі для больш развітых краін.

Усе мы ведаем пра вырубанне лясоў Амазонкі, але ж галоўнай мэтай гэтай вырубкі — жыватнаводства, якое развіваецца для экспарту ў краіны Еўропы, ЗША і Азіі. Тое ж датычыцца пальмавых плантацый у Інданэзіі, тых жа бананавых ці касавых плантацый у Лацінскай Амерыцы. Дарэчы, інтэнсіўная сельская гаспадарка ў гэтых краінах можа прывесці да таго, што тыя ж бананы і кава хутка знікнуць.

Па-трэцце, каб захаваць якасць прадуктаў пад час экспарту выкарыстоўваецца шмат хіміі, што зразумела дрэнна для здароўя спажыўцоў. Так, напрыклад, тыя ж лакальныя яблыкі, не накіраваныя на экспарт, хутчэй за ўсё не пакрываюць парафінам.

"Таксама вельмі важна, што набываючы лакальныя прадукты харчавання, мы падтрымліваем мясцовую сельскую гаспадарку і фермераў. Гэта вялікая падтрымка для вёскі. Асабліва я раю набываць садавіну і агародніну ў невялікіх фермераў, - кажа Аляксей Аўчыннікаў. - Якасць іх прадуктаў значна лепей, чым у сельскагаспадарчых карпарацый, а таксама дазваляе ўсталяваць сяброўскія ўзаемадачыненні. У выніку такіх узаемадзеянняў прадукты нават могут стаць больш таннымі, чым набытыя ў супермаркете”.

Кніга “Самы Цымус” выдадзена Гутэнбергам, у Вільні даступная ў кнігарні The. Bookest.world па адрасе Užupio g. 13.

У суботу, 5 кастрычніка на “Прадмове” адбудзецца дэгустацыя кароннай стравы з кнігі  — дэсерт цымус з морквы. Падчас публічнай прэзентацыі цымус прыгатуюць знакамітыя беларусы: папулярызатарка беларускай мовы Ліза Ветрава і Ілля Ясінкі, шэф самай беларускай рэстарацыі Вільні Карчма 1863

Пасля лекцыі Алеся Белага можна будзе пакаштаваць страву, сфатаграфавацца з зоркамі і набыць кнігуІвэнт будзе з 14 да 15 гадзін па адрасе Vytenio g. 6. 

 

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость