05.11.2019 / 13:11
Лісце прыбіраюць не паўсюль – там, дзе бачна, а не там, дзе трэба. Яго зграбаюць у парках і скверах, дзе лісце робіцца ўзгнаеннем, і пакідаюць у дварах, дзе яно пераўтвараецца ў бруд на тратуары. Тлумачыць блогер і журналіст з Гомеля Яўген Меркіс.

 “Восень, асабліва тады, калі сонца яшчэ грэе, а лісце ўжо афарбавалася ў розныя колеры і апала з дрэваў — цудоўны час года. Пры гэтым няма розніцы, дзе вы ў гэты момант знаходзіцеся — у нашым улюбёным Гомелі ці нават у Празе, – кажа ў сваім відэаблогу Яўген Меркіс.

– І, як не дзіўна, паразмаўляць я хацеў бы менавіта пра апалае лісце, а дакладней — пра татальную практыку зачысткі і прыбірання лістоты ў нашых гарадах увосень. Бо часта і супрацоўнікі камунальных службаў, і ўдзельнікі шматлікіх суботнікаў у жаданні зрабіць прыгожа толькі шкодзяць зялёным насаджэнням. Давайце разбірацца, чаму так адбываецца і што з гэтым можна зрабіць”.

Автор:
Фотограф:
Дзмітры Адаменка
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость