"Тыповы савецкі горад, які ўзнік літаральна ў полі побач са старажытным Полацкам і сфарміраваўся вакол нафтаперапрацоўкі, — такім вы ўяўляеце Наваполацк? Што ж, тады прапануем зламаць стэрэатыпы і крыху па-іншаму паглядзець на гэты горад", - піша Менская ўрбаністычная платформа.
Каб далучыцца да экскурсіі можна паехаць у горад, ці застацца ў хаце. І проста адчыніць сайт з экскурсіяй і маршрутам і паслухаць расповед пра нечаканыя бакі Наваполацка.
Аўтары аўдыяэкскурсіі абяцаюць, што пасля яе "шпацыруючыя" зразумеюць, што горад — гэта не канстанта, а тое, на што мы можам і маем права ўплываць.
Раней Зялёны партал ужо распавядаў пра праект урбан-шпацыроў па беларускіх гарадах. Першая аўдыёэкскурсія на сайце праекту тычылася малавядомага мінскага раёну Мухля.